25 сакавіка як беларускае свята незалежнасці Дзень Волі ўсё больш пашыраецца ў свядомасці людзей, якія вызнаюць свой род. Нацыянальная ідэя спакваля, і нават у часы жорсткіх выпрабаванняў, прыводзіць людзей аналітычнага розуму да Бел-чырвона -белага сцягу і герба Пагоні, да роднай мовы (і нават калі раней яны не прымалі беларускія сімвалы, дзеля ўласнай бяспекі, ва ўгоду савецкім- штучным) авалодвае іх розумам і сэрцам.

Юрка Ляшчынскі гутарыў з Яўгенам Вапам, старшынём Беларускага саюза ў Польшчы, пра пошукі свайго месца, свайго роду ў свяце 25 Сакавіка.
Вы слухалі фрагмент перадачы Юркі Ляшчынскага «Беласточчына – малая бацькаўшчына», якая поўнасцю прагучыць сёння, а дваццатай трыццаць. Паўтор перадачы – у бліжэйшы панядзелак у той самы час.
Беларускае Радыё Рацыя