Сяргей Лукашук, былы дырэктар Бельскага дому культуры, мае за сваімі плячыма 80 гадоў жыцця. І нават на пенсіі не парывае з актыўным жыццём, як арганізатар і кіраўнік сваіх улюбёных мастацкіх калектываў Беласточчыны.

Іх багата ў яго творчай кар’еры – гэта «Маланка», «Дзявочыя ноткі», «Журавінка», «Жэўжыкі», «Васілёчкі» і «Жучкі». Пра творчыя здабыткі са спадаром Лукашуком гутарыць Юрка Ляшчынскі.
Вы слухалі фрагмент перадачы Юркі Ляшчынскага «Беласточчына – малая бацькаўшчына», якая поўнасцю прагучыць сёння, а чатырнаццатай гадзіне дзесяць хвілінаў. Паўтор перадачы а дваццатай гадзіне трыццаць хвілінаў паводле польскага часу. Для слухачоў з Беларусі перадачы гучаць на гадзіну пазней, а значыць у 15.10, і 21.30!

Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Фэйсбук






