
Падляшша выгадна адрозніваецца ад іншых рэгіёнаў Рэспублікі Польшчы ў сваёй гістарычнай і этнічнай размаітасці. Спроба папулярызаваць у навукова-папулярным плане мясцовых беларусаў – журналістаў, літаратараў, паэтаў знаходзіць водгук у грамадства. Анэта Прымака, пісьменніца, лаўрэатка прэміі імя Мар’яна Турскага гістарычнага часопіса «Палітыка», за кніжку «Камяні мусілі паляцець», апошні час атрымала яшчэ шэраг прэстыжных адзнакаў сваёй творчасці. З ёю гутарыць Юрка Ляшчынскі пра гэтую і іншыя працы, пакліканыя адкрываць глыбіні Падляшскага жыцця.
Цалкам перадача «Беласточчына – малая бацькаўшчына» прагучыць сёння, 16 траўня, а 14-10. Тым, хто не здолее праслухаць удзень, прапануем паўтор перадачы а 20-30 паводле польскага часу. Для слухачоў з Беларусі перадачу можна праслухаць на гадзіну пазней, а значыць а 15-10, і паўтор а 21-30! Госцем перадачы – пісьменніца Анэта Прымака.
Беларускае Радыё Рацыя






