
Асобныя рэгіёны Падляшша, якія раней вядомыя былі сваёй лічэбнасцю беларускага аўтэнтычнага народа, губляюць беларускую нацыянальную свядомасць. Людзі ідуць лягчэйшым шляхам прыпадабнення паноўнай нацыі. Гэта звыклая, хаця і сумная справа. Сярод яшчэ жывых у беларускім культурным плане — гэта Гарадок. Пра яго пытае Юрка Ляшчынскі з мясцовым жыхаром Мішам Грэсям.
Вы слухалі фрагмэнт перадачы Юркі Ляшчынскага «Беласточчына — малая бацькаўшчына», якая поўнасцю прагучыць сёння, а 20:30. Паўтор перадачы ў бліжэйшы панядзелак у той самы час. Госць перадачы — Міша Грэсь, жыхар Гарадка.
Беларускае Радыё Рацыя






