BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы «Беласточчына – малая бацькаўшчына»

Цяпер, значны ўплыў на свядомасць людзей адыграюць сацыяльныя сеткі, блогі, чаты па інтарэсах. Але яшчэ зусім нядаўна, да камп’ютарнай рэвалюцыі, такую ролю адыгрывалі самадрукі, якія распаўсюджваліся ці то ўпотай, ці то на акцыях розных супольнасцяў.

Пра такую з’яву ў Польшчы, як непадцэнзурны беларускі перыядычны друк, гутараць з Юркам Ляшчынскім гісторыкі Славамір Іванюк ды Веслаў Харужы.

Вы праслухалі фрагмент перадачы Юркі Ляшчынскага «Беласточчына – малая бацькаўшчына», якая поўнасцю прагучыць сёння, 4 сакавіка, у 20.30. Паўтор перадачы – у бліжэйшую сераду ў той самы час. Гасцямі перадачы будуць гісторыкі Славамір Іванюк ды Веслаў Харужы.

Беларускае Радыё Рацыя