У Варшаве на вуліцы Solec адкрыўся новы беларускі бістро-бар Antresolec.

Для яго сузаснавальніка – былога палітвязня Лявона Халатрана – гэта ўжо не першая пляцоўка, але дакладна асаблівая. “Гучных івэнтаў чакаць тут не варта, а вось гасціннасць і смачныя ежу/напоі – дакладна”, – кажа Лявон.
Больш пра новую пляцоўку, адметнасці працы, парады рэстаратарам і не толькі – у праграме “Мы бачым”. Перадача выйдзе ў эфір на Беларускім Радыё Рацыя ў панядзелак, 24-га лістапада. Пачатак праграмы – у 14:10 па польскім часе.



Беларускае Радыё Рацыя




