У новым выпуску перадачы «Мы бачым» — мы паглыбімся ў даўнія сакрэты Орлі, дзе сёлета, падчас будаўнічых работ па пабудове крамы, былі выяўлены чалавечыя парэшткі.

Як яны звязаныя з Першай сусветнай вайной, з Бельскай бітвай 1915‐га, і хто цяпер нясе адказнасць за іх годнае пахаванне?
Для размовы былі запрошаны даследчыкі гісторыі Падляшша — Марцін Томкель і Дарафей Фіёнік. Яны і дапамаглі высветліць, чые гэтыя парэшткі і які лёс чакае месца знаходкі — крама ці мемарыял. Урывак з перадачы і прапануем паслухаць:
Гэта быў анонс, а цалкам перадачу «Мы бачым», прысвечаную выяўленню і далейшаму лёсу чалавечых парэшткаў, знойдзеных падчас будаўнічых работ па пабудове крамы ў Орлі, слухайце на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя» сёння, 7 ліпеня, у 15:10 паводле беларускага часу — адпаведна, ў 14:10 па польскім часе.
Беларускае Радыё Рацыя






