Сёмага красавіка ў Польшчы адбудуцца муніцыпальныя выбары. Сваіх кандыдатаў на войтаў, бургамістраў і дэпутатаў радаў гміны, горада, павету ды сойміку Падляшскага ваяводства вылучаюць таксама прадстаўнікі беларускай нацыянальнай мешасці ў Польшчы.
У горадзе Бельску-Падляшскім і Бельскім павеце сваіх кандыдтаў вылучае Аб’яднанне “Бельская кааліцыя” – адзін з найстарэйшых выбарчых камітэтаў на Бельшчыне.

У сённяшняй перадачы “Мы бачым” пагаворым з Яраславам Бароўскім – бургамітрам Бельска-Падляшскага, Пятром Божкам – віцэ-старастам Бельскага павета і Васілём Ляшчынскім – сябрам управы Бельскага павету, які ў самаўрадах дзейнічае з пачатку 90-ых гадоў мінулага стагоддзя.
– У Бельску пражывае большасць беларусаў, праваслаўных. І яны аддаюць голас на прадстаўнікоў сваіх кандыдатаў, спраўджаных. Мы ведвем, яны не падвядуць нас.
Перадачу Анны Шайкоўскай “ Ма бачым” пра надыходзячыя мясцовыя выбары ў Польшчы слухайце сёння, 22 сакавіка, а 16.10 паводле польскага часу, адпаведна а 18.10 паводле беларускага.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя. Беласток






