Сітуацыя ва Украіне моцна пагоршылася па розных прычынах. Адна з іх – гэта мабілізацыя, калі на вайну забіраюць тых, хто не надта хоча ваяваць і не бяруць дзяцей чыноўнікаў, кажа журналіст Андрэй Мядзведзеў:
– У гэтай сувязі таксама вылазяць розныя скандалы, калі там дзеці вядомых людзей, дэпутатаў Вярхоўнай Рады, не толькі дзеці але і родзічы розных артыстаў не патрапляюць. Яны незаслужана атрымліваюць вызваленні, адтэрміноўкі і ўсё такое іншае. Альбо ўвогуле бесперашкодна з’язджаюць з Украіны і знаходзяцца за мяжой.
Больш пра разважанні і сведчанні Андрэя Мядзведзева можна даведацца з публіцыстычнай перадачы “Мы бачым”, якая прагучыць сёння ў 21.30 па беларускім часе, па польскім – на 2 гадзіны раней.
Беларускае Радыё Рацыя