У новым выпуску перадачы «Мы бачым» — гісторыя сустрэчы беларусаў з розных краёў. Хто такія беларусы Латвіі? Ці падобныя яны да тых, хто жыве на Падляшшы? Якую беларускую творчасць яны нясуць са сцэны — і што значыць для іх быць беларусам за межамі Беларусі?

Фота ілюстрацыйнае.
Адказы на гэтыя пытанні шукаем падчас адкрыцця «Беларускага народнага фэсту» ў Мацькавічах. Свае песні і сцэнічныя замалёўкі там прадставілі мясцовыя калектывы і госці з Латвіі — ансамблі «Пралескі» і «Паўлінка» з Даўгаўпілса.
Урывак з перадачы:
Цалкам перадачу «Мы бачым», прысвечаную сустрэчы з беларускімі творцамі з Латвіі і атмасферы фэсту ў Мацькавічах, слухайце на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя» сёння, 18-га чэрвеня, а 15:10 паводле беларускага часу — адпаведна, а 14:10 па польскім часе.
Беларускае Радыё Рацыя