BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “Мы бачым”: Даніла Ганчароў

Гэтымі днямі беларускія дыяспары ў розных краінах адзначаюць Тыдзень палітвязня. Да яго прымеркаваныя шматлікія акцыі, выставы, сустрэчы, ініцыятывы напісання лістоў.

Даніла Ганчароў – былы палітзняволены, актывіст, сябра Беларускай Асацыяцыі Палітвязняў “Да Волі”, які выступіў сустваральнікам выставы “Муры” і суарганаізатарам акцыі ў Варшаве. Нашаму карэспандэнту ён распавёў пра сваю далучанасць да падзей.

Больш пра свой досвед палітвязня і агульныя цяперашнія тэндэнцыі Даніла Ганчароў распавядзе Марыне Савіцкай у праграме “Мы бачым”.

Перадача выйдзе ў эфір на Беларускім Радыё Рацыя ў пятніцу, 24-га траўня. Пачатак праграмы – у 20:30 па польскім часе (у 21:30 па беларускім).

Беларускае Радыё Рацыя