BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “Мы бачым”: Форум беларускіх і літоўскіх журналістаў

Беларускія журналісты зведвалі пераслед уладаў, адміністрацыйныя і крымінальныя справы, штрафы, папярэджанні, затрыманні, зняволенні, але нягледзячы ні на што працягваюць працаваць для беларусаў – большая частка зараз, канешне, у замежжы. У зняволенні на сёння ў Беларусі знаходзяцца 40 журналістаў.

У Вільні нядаўна прайшоў форум беларускіх і літоўскіх журналістаў, на якім абмеркавалі галоўныя выклікі, якія стаяць перад журналістамі.

З кіраўнікоў Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэем Бастунцом паразмаўляла наша калега Таццяна Смоткіна.

Вы праслухалі ўрывак публіцыстычнай перадачы “Мы бачым”. Цалкам яна прагучыць на хвалях нашага Радыё сёння ў 15.10 па беларускім і віленскім часе, у Польшчы на гадзіну раней.

Беларускае Радыё Рацыя