BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы „Мы бачым“: Таццяна Давідовіч

Два гады – такая працягласць вайны ва Украіне. Гадавіна ўжо заўтра, 24 лютага. Для шмат каго гэта стане самым страшным днём у жыцці.

Шмат хто ў гэты дзень згубіў родных, будучыню, уласны дом. Беларуска Таццяна Давідовіч, якая ўжо працяглы час жыве на ўкраінскай тэрыторыі, адзначыла, што спачатку час цягнуўся вельмі павольна, а пасля два гады мінулі як некалькі тыдняў.

Гэта быў анонс да перадачы Мы бачым, якая будзе прысвечаная другой гадавіне поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. Праграма прагучыць сёння, 23 лютага на хвалях Беларускага Радыё Рацыя а 19:30 польскага часу і а 21:30 беларускага часу адпаведна.

Беларускае Радыё Рацыя