BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “Мы бачым”: Валянцін Панасік

Рубль за месяц працы – такі заробак меў у зняволенні ў беларускай турме за цяжкую працу на так званай гуме былы палітвязень Валянцін Панасік. Ён быў асуджаны 5 студзеня 2022 года ў Беларусі да шасці гадоў па трох крымінальных артыкулах быццам за арганізацыю масавых беспарадкаў і распальванне варажнечы, але вызвалены 13 снежня разам з іншымі 123 палітвязнямі і вывезены з Беларусі. Зараз ён знаходзіцца ў Літве і ўладкоўвае сваё новае жыццё.

Валянцін Панасік.
Валянцін Панасік

Як кажа Валянцін Панасік, яшчэ ні адзін палітычны не пазбег пакарання ў зняволенні. На палітзняволеных часта складалі пратаколы быццам за парушэнне ўмоваў утрымання за кратамі.

Цалкам перадача “Мы бачым” прагучыць на хвалях нашага радыё сёння, 9 студзеня, а 14.10 па польскім часе, 15.10 – па літоўскім і 16.10 – па беларускім часе.

Беларускае Радыё Рацыя