BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы «Мы бачым»: Водны шлях Е40

Палессе – велізарны прыродны запаведнік, які раскінуўся на тэрыторыі Беларусі, Польшчы, Расеі і Украіны ды багаты на рэкі. Каб злучыць гэту тэрыторыю ў зручны для чалавека маршрут, у 1996 годзе быў задуманы Водны шлях Е40. Мэта транснацыянальнага праекта – стварыць суднаходнае злучэнне паміж Балтыйскім і Чорным морамі, даўжынёй прыкладна 2000 км. З-за вайны, недахопу сродкаў і крытыкі эколагаў гэта праект фактычна «замарожаны». Пра бягучую сітуацыю з праектам Воднага шляха Е40, Вольга Сямашка пагутарыла са спецыялістам па супрацы Агульнапольскага таварыства аховы птушак Святаславам Валасюком і сябрам міжнароднай кааліцыі SavePolesia Марэкам Элясам. Урывак перадачы «Мы бачым» і прапануем паслухаць:

Гэта быў анонс, а цалкам перадачу «Мы бачым», прысвечаную праблеме развіцця воднага шляху Е40 на тэрыторыях Беларусі, Украіны і Польшчы, слухайце на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя» заўтра, 9-га чэрвеня, а 17:10 паводле беларускага часу. Адпаведна а 16:10 па польскім часе.

Здымкі Environmental Justice Atlas і Марэка Эляса

Беларускае Радыё Рацыя