У новым выпуску перадачы «Мы бачым» на хвалях Беларускага Радыё Рацыя — прапануем нашым слухачам азнаёміцца з невялікімі, але важнымі зменамі ў Закон аб нацыянальных і этнічных меншасцях, і абмяркуем, як яны могуць паўплываць на жыццё беларускай супольнасці на Падляшшы.

Для размовы былі запрошаны дэпутатка Сейму Польшчы Аліцыя Лапкоўска-Голась, дарадца маршалка Падляшскага ваяводства Аляксандр Васылюк, упаўнаважаны Падляшскага ваяводы Артур Канапацкі і былы дэпутат Сейма, рэдактар Przegląd Prawosławny Яўген Чыквін. Урывак з перадачы і прапануем паслухаць:
Цалкам перадачу «Мы бачым», прысвечаную зменам у Законе аб нацыянальных меншасцях і магчымасцям для беларускай меншасці на Падляшшы, слухайце на хвалях Беларускага Радыё Рацыя сёння, 30-га ліпеня, а 15:10 паводле беларускага часу — адпаведна, а 14:10 па польскім часе.
Беларускае Радыё Рацыя






