BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы: Пасха на Беласточчыне і Палессі

На Беласточчыне Вялікдзень і Пасха — гэта не толькі свята ў храмах, але і жывая традыцыя, якая яднае пакаленні і рэгіёны. Яна дыхае асаблівым настроем: у паху асвечаных страваў, у цішыні ранішняй службы, у старадаўніх вітаніях і сямейных сустрэчах.

Але варта толькі крыху аддаліцца за мяжу, і мы трапляем у іншы, не менш глыбокі свет вялікодных традыцый — на беларускае Палессе Берасцейшчыны. Там, у вёсцы Бездзеж, і сёння жыве ўнікальны абрад-харавод «Стрілка», у якім пераплятаюцца дахрысціянскія сэнсы, сімволіка аднаўлення і супольная радасць.

Як святкуюць Пасху на Беласточчыне? Што захоўваецца ў Студзіводах, пра традыцыі якіх распавядаюць Ганна і Дарафей Фіёнікі? І як у палескай абрадавай культуры раскрываецца глыбінны сэнс Вялікадня — свята жыцця, адраджэння і надзеі?

Пра гэта — у святочнай перадачы Вольгі Сямашкі «Пасха на Беласточчыне і Палессі», урывак з якой і прапануем паслухаць:

Цалкам святочную перадачу Вольгі Сямашкі «Пасха на Беласточчыне і Палессі», прысвечаную традыцыям падляшскай і палескай абрадавых культур у Вялікодны час, слухайце 6-га красавіка на хвалях Беларускага Радыё Рацыя ў 08:05 паводле беларускага часу (07:05 паводле польскага).

Беларускае Радыё Рацыя