Не так даўно польскія ўлады заявілі аб затрыманні за апошні час ажно паўсотні чалавек па падазрэнні ў шпіянажы на карысць Расеі. Паведамленні аб выяўленні расейскіх шпіёнаў сапраўды прыходзяць даволі часта і рэгулярна. Што гэта – нагнятанне абстаноўкі ці сапраўды Расея, а разам з ёй і Беларусь, узмацніла разведвальна-дыверсійную дзейнасць у краінах Усходняй Еўропы? Чым характарызуецца расейская шпіёнская дзейнасць ва Украіне? Наколькі высока можна ацаніць эфектыўнасць супрацьдзеяння з боку спецслужб Польшчы, Літвы, Латвіі і Украіны?

Па гэтых і іншых пытаннях журналіст Уладзімір Лапцэвіч гутарыць з ваенным і грамадскім дзеячам, генерал-маёрам запасу СБУ, намеснікам кіраўніка СБУ з сакавіка 2014 года па чэрвень 2015 года Віктарам Ягунам.
Слухайце перадачу ў пятніцу (14.11) у 14.10 і 20.30 паводле польскага часу, у Беларусі на дзве гадзіны пазней.
Беларускае Радыё Рацыя




