Напачатку расейска-ўкраінскай вайны можна было часта пачуць ад украінцаў у бок беларусаў папрокі – ну няўжо там народ не мог спыніць напад расейскіх войск са сваёй тэрыторыі на Украіну. Такія словы хоць значна радзей, але можна пачуць і сёння, нягледзячы на тое, што беларусы з’яўляюцца найбольшай групай з замежных добраахвотнікаў, якія ваююць за Украіну.
Як змянялася стаўленне ўкраінцаў да беларусаў ад 2020 года да цяперашняга часу? Наколькі эфектыўна дзейнічаюць беларускія арганізацыі ва Украіне? Якім чынам адбіліся ва ўкраінскай інфармацыйнай прасторы выказванні Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай, зробленыя на прэс-канферэнцыі ў Чарнігаве?
На гэтыя і іншыя пытанні ў праграме «Погляд з Украіны» журналіст Уладзімір Лапцэвіч гутарыць з беларускім палітуцекачом, які цяпер жыве ў Львове, фігурантам справы аб нібыта замаху на беларускага дыктатара Віталём Макаранкам.

Слухайце перадачу ў пятніцу (02.01) у 14.10 і 20.30 паводле польскага часу. У Беларусі на дзве гадзіны пазней.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Віталя Макаранкі






