Першы акардэон трапіў у ягоныя рукі, калі яму было 6 гадоў, і са слыху зайграў «День Победы». Так пачалося музычнае падарожжа Андрэя Жамойды, які родам з Беластока, і які грае і спявае цяпер у калектыве “Сувенір”, раней – у калектыве “Кошыкі”.
Пра жыццёвыя прынцыпы Андрэя Жамойды, пра тое, што самае важнае ў яго жыцці, слухайце ў бліжэйшую нядзелю ў перадачы Валі Лаеўскай у серыі “З Падляшша родам” 27 кастрычніка ў 12 05 і ў 20 05. Паўтор перадачы ў суботу 2 лістапада ў 17 05.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя