З Падляшша родам. Героі бліжэйшай перадачы Валі Лаеўскай з серыі «З Падляшша родам» – дзеці і моладзь, якія ўдзельнічалі ў майстар-класах па журналістыцы. Заняткі праходзілі ў рамках чарговых «Сустрэчаў Зоркі».

Маладыя журналісты вывучалі не толькі сакрэты журналістыкі, але і ўдасканальвалі веданне беларускай мовы:
36 «Сустрэчы Зоркі» праходзілі ў аграсядзібе «Бора Здруй» у Новым Ляўкове. Больш пра сустрэчы, мары і дасягненні маладых журналістаў слухайце ў бліжэйшую нядзелю 10 лістапада ў 12 05 і 20 05, паўтор перадачы ў суботу 16 лістапада ў 17 05.





Беларускае Радыё Рацыя






