Героі бліжэйшай перадачы з серыі «З Падляшша родам» – Ірэна і Вячаслаў Ігнацюкі, якія жывуць у Ляўкове Старым. Вячаслаў родам з Семяноўкі. Ірэна родам з Ляўкова Старога. Тут, у Ляўкове, яны стварылі традыцыйную аграсядзібу «У Ірэны», дзе гаспадары і госці жывуць адным рытмам. Тут спадарыня Ірэна ладзіць майстар-класы для тых, хто хоча знаёміцца з ткацтвам. Спадар Вячаслаў неад’емны спадарожнік усяго працэсу.

Валя Лаеўская запрашае ў Ляўкова Старое, над рэчку Нараўку, дзе жывуць Ірэна і Вячаслаў Ігнацюкі.
Больш пра Ірэну і Вячаслава Ігнацюкоў, пра іх погляд на жыццё і рэчаіснасць слухайце бліжэйшую нядзелю 24 лістапада ў 12.05 і ў 20.05 на хвалях Беларускага Радыё Рацыя. Паўтор перадачы ў суботу 30 лістапада ў 17.05.
Беларускае Радыё Рацыя






