BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “З Падляшша родам”: Аліна Дэмбовска-Янкевіч

Нявыключана, што традыцыя «падляшскага абрадавага ручніка» трапіць ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА. Такую заяву рыхтуе ўжо этнографка і рукадзельніца Аліна Дэмбовска-Янкевіч.

Аліна Дэмбовска каля 2 гадоў працуе ў Гістарычным музеі ў Беластоку, раней, з 1997 па 2020 год была кіраўніцай Музея ў Бельскай Ратушы. Яна аўтарка шматлікіх выставачных і асьветніцкіх праектаў. А перадусім ініцыятарка і аўтарка музейнай калекцыі абрадавых ручнікоў і макаткі.

Апошнім часам Аліна рэалізавала праект “Абрадавы ручнік падляшскіх беларусаў – рэактывацыя”:

Больш пра традыцыі падляшскага ручніка ды пра Аліну Дэмбовску-Янкевіч слухайце ў бліжэйшай перадачы Валі Лаеўскай з серыі «З Падляшша родам» у нядзелю 21 студзеня ў 12.05 і ў 20 05. Паўтор перадачы ў суботу 27 студзеня ў 17.05.

Беларускае Радыё Рацыя