“Я то дзелавая баба” – так пра сябе гаворыць гераіня бліжэйшай перадачы Валі Лаеўскай ў серыі «З Падляшша родам» Анна Тэслюк з дому Янушкевіч, родам з Ласінкі.

Нашая гераіні нарадзілася ў першы дзень вайны 1 верасня 1939 году. У свае няпоўныя 2 годзікі стала “паўсіратой”. У 1941 годзе немцы расстралялі ейнага бацьку.
Сёння Анна Тэслюк мама 3 дзяцей, бабуля 4 унукаў і прабабуля 6 праўнукаў. Усё свае жыццё Анна Тэслюк любіла спяваць, не змянілася гэта і сёння.
Больш пра жыццё Анны Тэслюк з Гарадзіска слухайце ў бліжэйшую нядзелю, 22 снежня, у 12.05 і ў 20.05. Паўтор перадачы ў суботу 28 снежня ў 17.05.



Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя






