BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “З Падляшша родам”: хор песні і танца “Васілёчкі”

У Менску пра іх мастацкую дзейнасць запісалі тэле-перадачу. На Падляшшы яны праславіліся ўдзелам у знакамітым фільме Тамары Саланевіч “Крэсова балада”.

12 кастрычніка хор песні і танца “Васілёчкі” з Бельска-Падляшскага, бо пра яго гаворка, будзе адзначаць 60-годдзе свайго існавання. Цягам гэтых гадоў хор даў звыш тысячы канцэртаў у Польшчы і за мяжой. За гэтыя гады сабралася шмат успамінаў, якімі харысты падзеляцца з намі ў нядзельнай перадачы Анны Шайкоўскай з серыі “З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі”.

На сустрэчу з бельскім беларускім народным ансамблем песні і танца “Васілёчкі”, які 12 кастрычніка будзе адзначаць сваё 60-годдзе, запрашаем ужо заўтра ў перадачы Анны Шайкоўскай з серыі “З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі”. Прэм’ера а 12.05 паводле польскага часу. Паўтор а 20.05.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток