BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “З Падляшша родам”: гурт “Вандроўнік”

Герой бліжэйшай перадачы Валі Лаеўскай з серыі “З Падляшша родам” – гурт Вандроўнік” з Беласточчыны. “Вандроўнік” выконвае нашыя беларускія песні ў розных жанрах, ад фольку да панк-року.

Удзельнікі гурта пішуць тэксты, а таксама музыку, на якую часта кладуць словы класікаў беларускай літаратуры: Янкі Купалы, Максіма Багдановіча ці свайго земляка Віктара Шведа. Знаёмімся з гуртом “Вандроўнік”:

Больш пра ўдзельнікаў гурта і пра іх музыку слухайце ў нядзелю 11 жніўня ў 12.05 і 20.05. Паўтор перадачы ў суботу, 17 жніўня, ў 17.05.

Гурт вандроўнік – гэта лідар гурта – Яцэк Дружба, грае на акардэоне,  Лукаш Лісоўскі –  бас-гітара, Даміян Чыквін – электрычная гітара  і Марыюш Франкоўскі – бубнач.

Беларускае Радыё Рацыя