BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “З Падляшша родам”: Яраслаў Іванюк

Гуманіст, які верыць у магію лічбаў. Яму прарочылі, што ён будзе настаўнікам гісторыі ў беларускім ліцэі ў Бельску Падляшскім, а стаў радыёжурналістам у Беластоку.

Героем чарговай перадачы Валянціны Лаеўскай у серыі “З Падляшша родам” радыёжурналіст, дырэктар і стваральнік фонду Kamunikat.org, заснавальнік беларускай інтэрнэт бібліятэкі “Камунікат”, выдавец, арганізатар шматлікіх сустрэч з беларускімі пісьменнікамі, актыўны дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы, адзін з заснавальнікаў ініцыятывы “Наша памяць”, чалец управы Беларускага Гістарычнага Таварыства – і гэта далёка не ўся дзейнасць Яраслава Іванюка, які родам з Бельска Падляшскага і з Пасынкаў адначасова:

Як сталася, што Яраслаў Іванюк стаў радыёжурналістам, а не настаўнікам, які стварыў інтэрнэт- бібліятэку, як схуднеў на 30 кілаграмаў. Пра ўсё гэта слухайце ў бліжэйшую нядзелю 17 снежня а 12:05 і а 20:05. Паўтор перадачы ў суботу 23 снежня на хвалях Беларускага Радыё Рацыя.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіву аўтара, Krzysztof Karpiński, MediaMOST