BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “З Падляшша родам”: Юры Кандрацюк

Канявод Юры Кандрацюк родам з Тэлушок, вясковая клічка “Дорось” – герой бліжэйшай перадачы Валі Лаеўскай з серыі «З Падляшша родам». Гісторыя Юры Кандрацюка складаная.  Ягоны бацька Ян памёр у 1961 годзе, пасля моцна захварэла маці. Трохгадовы Юрка  разам з  сёстрамі  трапілі ў дзіцячы дом у Белавежу.

Праўда, мама Вольга дбала пра сваіх дзяцей, пісала ім лісты, наведвала іх ў дзіцячым доме,  на канікулы забірала ў Тэлушкі. 

Сёння спадар Юры Кандрацюк, можна смела сказаць, –  чалавек поспеху.  І гэты поспех быў дасягнуты цяжкай працай:

Цяпер Юры Кондратюк  у асноўным займаецца развядзеннем коней і не хавае, што адчувае шчырую любоў да гэтых жывёл. Больш пра паспяховага канявода Юры Кандрацюка слухайце ў бліжэйшую нядзелю 16 чэрвеня ў 12.05 і ў 20.05. Паўтор перадачы ў суботу 22 чэрвеня ў 17.05 на хвалі Беларускага Радыё Рацыя.

Беларускае Радыё Рацыя