BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “З Падляшша родам”: Крысціна Кандрусік

Крысціна Кандрусік з Гарадка на Беласточчыне –  прыклад таго, што весці цікавае і актыўнае жыццё можна ў кожным узросце.

Пасля выхаду на пенсію жанчына займаецца грамадскай дзейнасцю ў сваёй мясцовасці. Спявае ў калектыве “Jesienny Liść”, што дзейнічае пры Гмінным Цэнтры Культуры ў Гарадку, належыць да мясцовага  клубу пенсіянераў. Любіць падарожжы, а некалькі гадоў таму пачала пісаць вершы і кароткія апавяданні на беларускай і польскай мовах. 

У нядзельнай перадачы Анны Шайкоўскай з серыі “З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі” Крысціна Кандрусік распавядзе пра свае зацікаўленні, пра родную вёску Радулін, а таксама рассакрэціць, хто стаў інспірацыяй для яе вершаў і апавяданняў.

Перадачу Анны Шайкоўскай з серыі “З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі” слухайце заўтра (нядзеля, 4 лютага) а 12.05 паводле польскага часу. Паўтор а 20.05.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток