BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “З Падляшша родам”: Ніна Мурашкоўская

Ніна Мурашкоўская нарадзілася ў 1939 годзе ў вёсцы Старая Луплянка, што ў гміне Міхалова непадалёка ад мяжы з Беларуссю. Лёс яе сям’і ўпісваецца ў гісторыю беларусаў Падляшша. Бежанства ўглыб Расеі ў 1915 годзе.

Вяртанне на “голую зямлю” і аднаўленне жыцця з нуля. Другая сусветная вайна і звязаныя з ёю трагедыі, усё гэтае не абмінула родную вёску спадарыні Ніны.

Перадачу Анны Шайкоўскай з серыі “З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі” слухайце ўжо заўтра. Прэм’ера а 12.05 паводле польскага часу. Паўтор а 20.05.

Анна Шайкоўская. Беларускае Радыё Рацыя