Ужо традыцыйна ў першую нядзелю кастрычніка ў Беларусі і 14 кастрычніка ў Польшчы сваё прафесійнае свята адзначаюць настаўнікі.

Гэта свята асаблівае і датычыць кожнага з нас, бо кім бы мы не былі ў дарослым жыцці — перш за ўсё мы ўсе былыя вучні. Менавіта настаўнікам прысвечаная чарговая перадача з серыі “З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі”.
Перадачу Анны Шайкоўскай з серыі “З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі” слухайце ў бліжэйшую нядзелю. Прэм’ера а 12.05. Паўтор а 20.05 паводле польскага часу.
Анны Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток






