
Вера Філіновіч з дому Аніскевіч родам з Семяноўкі, цяпер жыхарка Палічнай, гераіня сённяшняй сустрэчы ў серыі “З Падляшша родам”.
З самага дзяцінства марыла пра тое каб стаць настаўніцай і гэтая мара здзейснілася. 28 гадоў прысвяціла працы настаўніцы з чаго амаль 90 працэнтаў у пачатковай школе ў Палічнай.
Сваю мару стаць настаўніцай рэалізавала з перакананнем. Пасля ліцэя з беларускай мовай навучання паступіла ў настаўніцкую паліцэальную школу. За тым закончыла русістыку на філіі варшаўскага ўніверсітэту ў Беластоку а пазней яшчэ пачатковае навучанне таксама ў Беластоку. Ніколі не шкадавала што стала настаўніцай, праца прыносіла ёй радасць і прафесійнае задавальненне. Запрашаем у Палічну, дзе спадарыня Вера жыве разам з свае дачкой Касяй і ейным мужам у месца, якое пазначана як “Święty spokój”. Такая візітоўка вісіць на брамцы якая вядзе на вялікі панадворак былога дому настаўніка ў Палічнай.

Знаёмімся з спадарыняй Верай Філіновіч, якая дарэчы хоча яшчэ актывізаваць жыхароў вёскі і стварыць аматарскі тэатр. У якім прадстаўлялі б беларускія п’есы.
Беларускае Радыё Рацыя






