
Па маршруце Беласток – Бельск Падляшскі непадалёк ракі Нарва стаіць вёска Плёскі. Сярод маляўнічых драўляных дамоў з’явіўся новы будынак. Вясковая біблітэка пабудавана на месцы былой школы. Стары будынак з пачатку ХХ стагоддзя быў закрыты ў канцы 80тых гадоў, калі было спыненае навучанне ў Пачатковай школы ў Плёсках. З цягам часу ён быў знішчаны. Новы будынак пабудаваны намаганнямі сяброў Таварыства «Нашы Плёскі» і мясцовых жыхароў. 13 Чэрвеня прайшло ў ім першае, але вельмі важнае мерапрыемства. Другі З’езд выпускнікоў Плескоўскай школы падчас якога была адкрытая мемарыяльная зала. Менавіта гэтай школе і яе вучням будзе прысвечаная чарговая перадача Анны Шайкоўскай з серыі «З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі».






Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя






