BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс праграмы «Беласточчына – малая бацькаўшчына»

Нішто так не папулярызуе нацыянальную мясцовую культуру, як сучасна аранжыраваныя творы, якія засталіся ад нашых прашчураў. Такую задачу ставіў вядомы на гарадоцкай зямлі, што ў Беласточчыне, гурт «Калінка».  

Праз некаторы перапынак, які быў ад перадкавіднага часу, – ён адрадзіўся, і стварае новыя папулярныя хіты сваёй мясцовасці і ўсяго славянскага свету. Пра гэта гаворыць Марыюш Харужы, кіраўнік фальклорна-эстраднага гурту «Калінка» ад 2002 года ў гутарцы з Юркам Ляшчынскім.

Вы праслухалі фрагмент перадачы Юркі Ляшчынскага «Беласточчына – малая бацькаўшчына», якая поўнасцю прагучыць сёння, а чатырнаццатай гадзіне дзесяць хвілінаў. Тым, хто не здолее праслухаць удзень, прапануем паўтор перадачы а дваццатай гадзіне трыццаць хвілінаў паводле польскага часу. Для слухачоў з Беларусі перадачы гучаць на гадзіну пазней, а значыць а 15.10, і 21.30. 

Беларускае Радыё Рацыя