Тры куцці, сена пад абрусам і, канешне, калядоўшчыкі. – Праваслаўныя беларусы, якія прытрымліваюцца юліянскага календару, рыхтуюцца да Калядаў. Што было падобнае, а што адрознівалася ў святкаванні гэтых дзён па абодва бакі беларуска-польскай мяжы. І куды знікла каза?
Журналіст Зміцер Косцін распавядае пра адметнасці калядавання на Беласточыне.
Гэта анонс праграмы “Каляды: ад Гомеля да Беластока”. Цалкам перадачу слухайце 6 студзеня а восьмай вечара. У Беларусі – на дзве гадзіны пазней.

Беларускае Радыё Рацыя






