BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс праграмы “Мы бачым”

Дзесяць гадоў адзначыў ад свайго нараджэння танцавальны калектыў дзяцей і моладзі – «Падляшскі Вянок». Зыркая з’ява ў танцавальным беларускім мастацтве, які сябе цудоўна зарэкамендаваў на фестывалях і конкурсах, дзе прадстаўляў беларускі танец на польскай і замежных сцэнах.

Спадарыня Аксана Прус – мастацкі кіраўнік і інструктар танцавальнага калектыву «Падляшскі Вянок» усцешана, што калектыў вызнаюць, як адметную фальклорную з’яву на роўні маршалка Падляшскага ваяводства.

Кіраўніца калектыву, спадарыня Аксана Прус, якая ўсе свае арганізацыйныя і творчыя сілы аддае харэаграфіі і беларускай культуры ў прыватнасці чакае ад беларусаў Падляшша актыўнасці: прыводзіць сваіх дзяцей на заняткі. Не забывацца, што танец гатовы на шмат што: узбагаціць у моладзі і здароўе і культуру, і душы сваіх беларускіх продкаў. 

Поўную гутарку з Аксанай Прус Юркі Ляшчынскага слухайце на хвалях нашага радыё ў публіцыстычнай перадачы «Мы Бачым» сёння, а 20.30 паводле польскага часу.

Беларускае Радыё Рацыя