Амаль восем дзясяткаў гадоў мінула ад часу, калі ў Бельскім павеце былі па-бандыцку забітыя беларусы – мясцовыя жыхары вёскі Пухалы Старыя. Агулам ў зіму 1946 года выяўлена некалькі катаванняў: на цяпер вядомы імёны трыццаць аднаго селяніна з Гайнаўскага і Бельскага паветаў. Забойцы таксама вядомыя: баявікі гэтак званага аддзела Pogotowia Akcji Specjalnej Narodowego Zjednoczenia Wojskowego.

Матэрыял з архіву таго часу, 1997 года, у пошуках астанкаў забітых, якіх пасля іх выяўлення, пахавалі па-людску на вайсковых могілках у Бельску.
Вашай увазе фрагмент рэпартажу Юркі Ляшчынскага «Каб спачывалі на годным месцы», пра пошук у 90-х гадах мінулага стагоддзя магілаў нявінна забітых беларусаў; за тое, што былі беларусамі – і мелі рэлігійную адметнасць. Забітыя бандытамі аддзела Рамуальда Райса ўзімку 1946 года. Рэпартаж пра іх выяўленне праз дзесяцігоддзі нябыту, пра перапахаванні і надаванне ім годнасці Святых праваслаўнай царквы, як Падляшскіх Мучанікаў 20-га стагоддзя. Цалкам рэпартаж прагучыць на хвалях радыё сёння, 29 ліпеня, а 14.10 ды 20.30 і заўтра ў 09.30 паводле польскага часу, а для слухачоў з Беларусі на гадзіну пазней.
Беларускае Радыё Рацыя






