BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс рэпартажу: «Дубіны: пад дажджом за памяццю»

На старажытных праваслаўных могілках у Дубінах пад Гайнаўкай прайшла чарговая валанцёрская прыборка. Больш за дваццаць чалавек — ад школьнікаў да пенсіянераў — прыйшлі пад восеньскім дажджом, каб ушанаваць памяць продкаў і ачысціць некропаль ад хмызняку і гнілога дрэвастою.

Сярод пахаваных тут — удзельнікі Арміі Украінскай Народнай Рэспублікі, якія пасля 1920 года засталіся на Падляшшы, а таксама мясцовыя беларусы, рускія, немцы — усе “нашы”, як кажуць самі валанцёры.

праваслаўныя могілкі ў Дубінах

Пра тое, як людзі з розных вёсак аб’ядналіся дзеля памяці і як дождж не стаў перашкодай добрай справе — слухайце ў рэпартажы Вольгі Сямашкі «Дубіны: пад дажджом за памяццю», урывак з якога прапануем паслухаць паважаным слухачам:

Цалкам рэпартаж Вольгі Сямашкі «Дубіны: пад дажджом за памяццю», у якім гучаць галасы валанцёраў, што аддалі свой час і сілы дзеля памяці продкаў, пахаваных у Дубінах, слухайце сёння на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя» у 15:10 паводле беларускага часу (14:10 паводле польскага).

Беларускае Радыё Рацыя