Падзеі паваеннага Падляшша сталіся трагедыяй для дзясяткаў, калі не сотняў беларускіх вёсак, якія, падчас вайны выжывалі ва ўмовах нямецкай акупацыі, а за ўладай пад вызваленымі землямі, палявалі за беларускімі людзьмі нацыяналістычныя банды, пад камандай Бурага (сапраўднае імя Рамуальд Райс).

Імёны забітых нарэшце адкрываюць страшную карціну 1946 года, калі з вёсак было забіта 31 селянін з Гайнаўскага і Бельскага паветаў рукамі асобаў ад гэтак званага аддзела Pogotowia Akcji Specjalnej Narodowego Zjednoczenia Wojskowego. Імёны нявінна забітых беларусаў, праваслаўнага веравызнання.
У 1995 годзе Грамадскі Камітэт сем’яў забітых вазакоў адведаў вёску Пухалы Старэ, месца гібелі вазакоў, гміны Бранск, Бельскага павету, Падляшшша. Матэрыял з архіву таго часу.
Рэпартаж Юркі Ляшчынскага «Гналі іх пяцёркамі», пра пошук у 90-х гадах мінулага стагоддзя магілаў нявінна забітых беларусаў, забітых за іх нацыянальную і рэлігійную адметнасць, бандытамі аддзела Рамуальда Райса ў 1946 годзе. Рэпартаж пра іх выяўленне праз дзесяцігоддзі нябыту, пра перапахаванні і надаванне ім годнасці Святых праваслаўнай царквы, як Падляшскіх Мучанікаў 20-га стагоддзя.
Цалкам рэпартаж прагучыць на хвалях Радыё Рацыя сёння, а 14.10 ды 20.30, і заўтра ў 09.30 паводле польскага, а для слухачоў з Беларусі на гадзіну пазней.
Беларускае Радыё Рацыя






