У вёсцы Рагачы, што месціцца ў гміне Мілейчыцы, пры самой мяжы з Беларуссю, прайшлі традыцыйныя народныя веснавыя гулянні пад назвай «рогулькі».

Ужо шмат гадоў адраджае гэтую тардыцыю на Падляшшы – кіраўнік «Музея малой Бацькаўшчыны» ў Студзіводах Дарафей Фіёнік.
А вялікі матэр’ял з Рагачоў слухайце ў рэпартажы Юрыя Дзешука «Огулькі-рогулькі – традыцыя, што жыве праз гады» ў эфіры Радыё Рацыя ў нядзелю аб 11:30 па польскім часе і 12:30 па часе беларускім.

Юрый Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя