BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс рэпартажу: На краі мапы — у цэнтры чалавечнасці

Хоспіс імя Прарока Іллі ў вёсцы Макоўка на Падляшшы стаў важным месцам для людзей, якія знаходзяцца на апошнім этапе жыцця — асабліва для цяжкахворых і самотных, што жывуць у сельскай мясцовасці. Заснаваны з ініцыятывы доктара Паўла Грабоўскага і яго Фонду, хоспіс прапаноўвае ўсебаковую медыцынскую і псіхалагічную дапамогу, неабходную для падтрымкі старэйшых людзей у цяжкіх умовах.

Пра будні хоспіса распавядае рэпартаж Вольгі Сямашкі «На краі мапы — у цэнтры чалавечнасці», урывак з якога прапануем паслухаць нашым слухачам:

Цалкам рэпартаж Вольгі Сямашкі «На краі мапы — у цэнтры чалавечнасці», дзе расказваецца пра будні Хоспіса імя Прарока Іллі ў вёсцы Макоўка на Падляшшы, слухайце на хвалях Беларускага Радыё Рацыя сёння, 20 траўня, у 15:10 паводле беларускага часу (а 14:10 паводле польскага).

Беларускае Радыё Рацыя