У гэтым годзе споўнілася роўна 150 гадоў з даты пакутніцкай смерці 18-ці Падляшскіх мучанікаў ў вёсках Пратулін і Дралёва, што на поўдні Падляшша.
Яны загінулі ад куль расейскіх вайскоўцаў, пры абароне сваёй грэка-каталіцкай веры. Гаворыць парах парафіі Святой Тройцы украінскай грэка-каталіцкай царквы ў Беластоку – айцец Андрэй Залеўскі:
-2024 год асаблівы для нашай царквы ў Польшчы і тут, на Падляшшы. Бо мы святкуем 150 гадоў пакутніцкай смерці 18-ці Падляшскіх мучанікаў. Асаблівасць гэтых святых у тым, што яны былі міранамі.
Больш падрабязны рэпартаж нашага калегі Юрыя Дзешука «Падляшскія мучанікі. Загінулі за веру і за царкву» можна будзе паслухаць заўтра ў нядзельным эфіры на хвалях «Радыё Рацыя» аб 11.05 па польскім часе і а 13.05 па беларускі бок мяжы.
Беларускае Радыё Рацыя