BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Апекуном 2024 года ў Беластоку будзе бласлаўлёны ксёндз Ежы Папялушка

Дэпутаты Гарадской рады Беластока вырашылі, што апекуном 2024 года ў Беластоку будзе бласлаўлёны ксёндз Ежы Папялушка. У наступным годзе спаўняецца сорак гадоў з дня пакутніцкай смерці святара.

Бласлаўлёны ксёндз Ежы Папялушка – гэта ўжо трэці апякун 2024 года ў Беластоку.

 «Жыццё і смерць ксяндза Папялушкі з’яўляюцца пастаянным натхненнем для працы на карысць праўды, справядлівасці і грамадскай салідарнасці. Давайце разам аддадзім даніну павагі гэтаму вялікаму сыну Польшчы, які сваёй ахвярай паказаў, што варта быць верным ідэалам нават перад абліччам найвялікшых цяжкасцяў. Няхай яго спадчына заўсёды будзе крыніцай сілы для нашай супольнасці і краіны», — напісалі гарадскія  ў прынятай пастанове.

У чэрвені 2010 года ксёндз Ежы Папялушка быў абвешчаны благаслаўлёным Каталіцкай Царквы, а ў 2018 годзе польскі Сейм у гадавіну смерці святара ўстанавіў 19-ае кастрычніка дзяржаўным святам, падчас якога  адзначаецца Нацыянальны Дзень Памяці Нязломнага Духавенства.

Нацыянальны Дзень Памяці Нязломнага Духавенства з’яўляецца выразам павагі ўсім святарам, нязломным у веры, з непахісным патрыятычным духам, якія аддалі жыццё за сваю Радзіму.

У кастрычніку гарадскія дэпутаты прынялі пазіцыю, што апекунамі таксама будуць Еўразвяз і – выдатны дзеяч беластоцкай адукацыі – ксёндз доктар Станіслаў Галко.

Паводле польскага прэсавага агенцтва Dzieje.pl

Фота: katolik.life