BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Апошнія тыдні былі падобныя да амерыканскіх горак”

Да гэтага часу няма разумення, што будзе далей ды што чакаць украінцам, таму апошнія тыдні ва Украіне выдаліся нэрвовымі.

Фота: офіс Прэзідэнта Украіны.

Спроба перамоваў пакуль ні да чаго канкрэтнага не прывяла, абстрэлы грамадскай інфраструктуры не сціхаюць, ідуць баі на фронце, сваімі разважаннямі падзялілася беларуска, якая ў ваенны час жыве ва Украіне, спадарыня Анастасія:

Апошнія тыдні былі падобныя да амерыканскіх горак. І я думаю, што ўсе ва ўкраінскім грамадстве адчулі розныя настроі да поўнага дна, да ўпадку, таму што зразумела, пасля скандальнай размовы Зяленскага з Трампам і асабліва пасля таго, як спынілася дапамога, – гэта быў проста суцэльны жах, гэта быў халодны душ.

Паўнамаштабная вайная ва Украіне ідзе 1132 дні ці больш за тры гады. Згодна дадзеных Генеральнага штабу Украны, за апошнія суткі адбылося 150 баёў на фронце. Больш за ўсё атак адбывалася на Куршчыне.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя