Летнік для дзяцей беларускіх палітвязняў, добраахвотнікаў, валанцёраў і актывістаў будзе працаваць у Польшчы з 11 па 25 жніўня. Не толькі адпачыць, але і атрымаць карысныя веды ў ім змогуць 30 непаўнагадовых.

Распавядае каардынатарка праекту, былая палітзняволенная Антаніна Канавалава:
– Праграма каласальная. Я думаю, што дзецям палітвязнаў, актывістаў і дабравольцаў вельмі спадабаецца. Таму што гэта і сплаў на байдарках, і розныя лекцыі па кібербяспецы, і пешы турызм, і розныя гульні спартовага характару. Дзякуючы нашым беларускім рамеснікам, будуць лекцыі па беларускай культуры, па беларускай гісторыі.
Летнік ладзяць фундацыя спорту і адукацыі «Krywiczy», дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця», аднайменны грамадскі рух, а таксама прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету.
Падтрымаць дзейнасць лагеру можна на сайце “Краіны для жыцця” (https://www.stranafund.org/kampanii/krywiczy).
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






