BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Што будзе з тэлеканалам “Белсат”?

Фота: PAP

Роля тэлеканалу важная не толькі для беларусаў, але і для палякаў. Такое меркаванне ў нашым эфіры выказала журналістка, былая карэспандэнтка Польскага тэлебачання ў Маскве Арлета Бойкэ.

РР: Пра што ідзе ў справе з “Белсатам”? Нібыта ўсё застаецца, але ў рэдакцыі лічаць іначай.

– Афіцыйна “Белсат” застаецца, проста зменіцца структура яго трансляцыі. Так запэўнівае МЗС, што па-іншаму гэта будзе арганізавана. “Белсат” і расейскамоўны праект “Вот Так”, які быў часткай “Белсат” мае быць аддзелены. Усё мае быць пад парасонам Польскага тэлебачання для замежжа, дзе мае быць усходняе і заходняе крыло. Ёсць яшчэ ўкраінская рэдакцыя.

Змяняецца структура, а трансляцыя не павінна змяняцца, але на практыцы, тое што я чую ад людзей, якія ўнутры гэтага працэсу, гэта выклікае непакой. “Белсат” зараз з’яўляецца асобным каналам, з вялікай самастойнасцю, які працуе ў межах польскага тэлебачання, але з’яўляецца асобным тэлебачаннем, як TVP1, TVP INFO. Ён мае ўласнае кіраўніцтва, а цяпер будзе часткай большага чагосьці, паводле новай структуры, якая павінна з’явіцца ў сакавіку.

Як на гэта не глядзець, гэта дэградацыя “Белсату”, бо ён перастае быць незалежным каналам і гэта непакоіць. Канешне я б вельмі хацела памыляцца і пабачыць, што “Белсат” працуе, як працаваў, што нічога акрамя арганізацыйных справаў не памянялася. Вельмі хацела б, каб аказалася, што ёсць лепш, чым было. Але на жаль, калі слухаю калегаў, якія шмат гадоў там працуюць, то так не толькі на “Белсаце”.

Змены, якія там адбываюцца, з’яўляюцца нагодай для перажыванняў. Думаю, што гэта добры момант, калі трэба выразна паказаць, што “Белсат” з’яўляецца важным. Палякі не разумеюць, чым з’яўляецца “Белсат”, бо ён не робіцца для палякаў, а для беларусаў. Большасць палякаў ніколі гэты “Белсат” не глядзела, не ведае наколькі ён важны. Трэба тлумачыць, якую ролю ён выконвае, што гэта важна не толькі для беларусаў, але важна таксама для палякаў.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Нагадаем, што згодна з планамі польскага МЗС, “Белсат” спыняе сваё існаванне як незалежны канал, а становіцца рэдакцыяй аднаго з грамадскіх тэлеканалаў для замежнай аўдыторыі — TVP World.

Беларускае Радыё Рацыя