BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Art Market у Варшаве

У Варшаве ў клубе Scena Chmielna адбыўся першы восеньскі Art Market. На ім можна было набыць як вопратку і ўпрыгажэнні з нацыянальнай сімволікай, так і дэкор для дому. 

“Таксама гэтым разам у нас быў адмысловы госць падзеі”, – распавялі арганізатаркі мерапрыемства Марыя Кашапава і Любоў Шыбаршына:

– Да нас далучыўся Лявон Вольскі. І далучыўся не толькі ў якасці музычнай зоркі, але Лявон Вольскі ў нас як удзельнік са сваімі карцінамі, кніжкамі, ілюстрацыямі, з мерчам, з вінілам.

– Як заўжды ў нас былі сталыя ўдзельнікі, якія прадстаўляюць сваю біжутэрыю ці натуральную касметыку, ці, напрыклад, нашы партнёры са сваёй друкарняй. Але таксама былі зусім новыя ўдзельнікі, якія яшчэ ні разу не ўдзельнічалі.

Уваход на Art Market быў вольным.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя