Гісторык Артур Канапацкі, дзеяч татарскай і мусульманскай суполак, 10 траўня прызначаны ўпаўнаважаным Падляшскага ваяводы па справах нацыянальных і этнічных меншасцяў. Ён змяніў на гэтай пасадзе Марэка Масальскага, які неўзабаве стане віцэ-прэзідэнтам Беластока.

Fot. PAP/A
Падляшша – гэта рэгіён, дзе сярод іншага знаходзяцца найбольшая ў краіне канцэнтрацыя беларускай і літоўскай меншасцей і польскіх татараў, якія вызнаюць іслам.
У абавязкі прадстаўніка ўваходзіць, сярод іншага: каардынацыя ў ваяводстве дзейнасці органаў дзяржаўнай адміністрацыі, якія выконваюць задачы для меншасцяў, у тым ліку супрацоўніцтва з Адукацыйнай управай у Беластоку і гарадскімі цэнтрамі сацыяльнай апекі, а таксама падтрымка арганізацыяў і аб’яднанняў меншасцяў у іх дзейнасці, накіраванай на захаванне і развіццё мовы меншасці.
Артур Канапацкі родам з Сакулкі. Ён гісторык (кандыдат навук), выкладчык Беластоцкага ўніверсітэта, аўтар публікацый на татарскую тэматыку. З’яўляецца прэзідэнтам Падляшскага аддзялення Саюзу татараў Рэспублікі Польшча, сябрам Сумеснай камісіі ўраду і нацыянальных і этнічных меншасцяў і Сумеснай рады католікаў і мусульманаў.
Паводле Polskaje Presawaje Ahienstwa