Падчас падсумавання вынікаў кадэнцыі сойміку маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі нагадаў пра стварэнне Цэнтра беларускай культуры. Маршалак адзначыў: Падляшша заўсёды было і застаецца шматкультурным рэгіёнам, таму падтрымка нацыянальных меншасцяў і праваслаўнай супольнасці — неабходна:
– Мы не проста гаворым, але і робім. Пытанне датычнае Цэнтра беларускай культуры. 27 гадоў размоў пра тое, што мы зрабілі за 3-4 месяцы. Кажу пра гэта, бо лічу, што пэўныя рэчы можна было зрабіць ужо даўно.
Падчас сустрэчы з беластачанамі Артур Касіцкі распавёў у тым ліку пра сродкі, накіраваных на падтрымку нацыянальных меншасцяў Падляшша, а таксама акрэсліў актуальныя для рэгіёна пытанні.
Беларускае Радыё Рацыя