BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Асяродак Белавежа” запрашае на валанцёрскія працы і інтэграцыю

Таварыства «Асяродак Белавежа» працягвае валанцёрскія працы па рамонце навучальна-рэкрэацыйнага аб’екта, размешчанага на ўскрайку Белавежы, па адрасе вул. Застава, 68.

Паводле прэзідэнта таварыства і дарадцы маршалка Падляшскага ваяводства па пытаннях нацыянальных і этнічных меншасцяў Аляксандра Васылюка, «Асяродак Белавежа» можа быць адкрыты для паўнавартаснага прыёму гасцей ужо ў кастрычніку 2025 года:

Лічым, што гэты Асяродак вельмі важны для нас. Я спадзяюся, што гэта будзе месца інтэграцыі пакаленняў. І зараз імкнемся так рабіць, каб прыязджалі бацькі, дзеці, часам нават  бабулі з дзядулямі. Часам, гэта людзі, не знаёмыя паміж сабою, а калі ад’язджаюць, яны пакідаюць свае кантакты. Таксама гэта людзі з Беларусі.

Валанцёрскія працы арганізуюцца штосуботу на працягу ўсяго лета. «Асяродак Белавежа» запрашае мясцовых жыхароў і ўсіх ахвотных далучыцца да ініцыятывы, якая спалучае карысную працу з магчымасцю адпачынку і інтэграцыі ў Белавежскай пушчы.

Жадаючыя дапамагчы могуць напісаць на электронную пошту:

[email protected]

У лісце варта пазначыць:

– свае кантактныя дадзеныя,

– даты, калі магчыма далучэнне да валанцёрскіх дзяжурстваў.

Цалкам гутарка:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя